Зашчапі, памяняй і забяры дадому. Першая "ФотаСушка" прайшла ў Мінску
На цэлы дзень панадворак музея горада Мінска ператварыўся ў сапраўдную фотамайстэрню. 16 чэрвеня тут прайшла першая ў Беларусі "ФотаСушка" - праект па абмене фатаграфіямі.
Пра тое, што такое "Сушка" я пазнала за тыдзень да мерапрыемства і адразу зразумела, што мне проста неабходна там быць. Абмен фатакарткамі з дапамогай бялізнавых прышчэпак - раней пра такое я не чула! Удзельнікам акцыі можа стаць абсалютна любы чалавек, тут не важна, хто ты – фатограф-прафесіянал ці толькі пачатковец. Усё што патрэбна – прынесці свае раздрукаваныя здымкі. Замест сваіх прац, можна забраць любыя іншыя. Сваю фатаграфію можна падпісаць, пакінуць на звароце каардынаты для сувязі ці незвычайнае пасланне яе будучаму ўладальніку.




Пачатак мерапрыемства планаваўся на дзьве гадзіны дня. Таму у гэты час я была ўжо на месцы. Першае, што кінулася ў вочы – бялізнавыя вяроўкі, якія былі паўсюль. Каб не фотаздымкі, якія калыхаліся на белых нітках, магло б скласціся ўражанне, нібы гэта нейкі павук сплёў велізарнае павуцінне. Але ж “Сушка” сапраўды падобна на павука тым, што зацягвае людзей у свае сеткі надоўга. І насамрэч, да пачатку мерапрыемства панадворак цалкам запоўніўся аматарамі фотамастацтва. Таксама мяне ўразіла атмасфера чагосьці хатняга, якая панавала тут паўсюль. Дадатковую выгоду ствараў і адмыслова падабраны музычны фон. Адным словам, арганізатары незвычайнай выставы пастараліся на славу.



“Ідэя праводзіць падобнае мерапрыемства пачалося летась у Санкт-Пецярбургу. У Беларусі гэта сапраўды ў першы раз. Гэтым летам, я спадзяюся, будзе каля трох такіх выстаў. Не гледзячы на тое, што “Сушка” праводдзіцца ўпершыню, вельмі радасна, што прыйшла такая колькасць людзей да пачатку мерапрыемства! - дзеліцца сваімі ўражаннямі адзін з арганізатараў выставы Вольга Мельгуй, - “Сушку” мы задумвалі досыць даўно і да моманту аб'явы мерапрыемства ў нашай афіцыйнай суполке ў “Кантакце” было ўжо каля 800 чалавек. На жаль, такі вольны фармат не дае магчымасці зафіксаваць колькасць людзей, якая прыняла ўдзел у выставе. Адсочваць замену фатаграфіі таксама нерэальна. Вось вісіць адна, тут жа з’яўляецца другая, а ў наступную секунду ўжо трэцяя”.



Разглядаючы прышчэпленыя здымкі, я ўжо пашкадавала пра тое, што вырашыла не раздрукоўваць свае працы. Вельмі захацелася ўзяць некалькі картак з сабой, але правілы ёсць правілы.





Антон Сцяшко, студэнт, фатограф-любіцель: “Пра гэта мерапрыемства я пачуў учора. Але ж знайшоў у сябе сілы, каб раздрукаваць фатаграфіі для таго, каб прыйсці сюды і знайсці сабе некалькі новых фотакартак ў сваю скарбонку. Вельмі хочацца забраць лепшыя.. Свае здымкі выбіраў “рандомна” і спадзяюся, што яны таксама каму-небудзь спадабаюцца. Абавязкова пакіну свае кантакты на фатаграфіі. На маю думку, такія мерапрыемствы дапамагаюць наладзіць узаемаадносіны паміж фатографамі. Паглядзеўшы на класныя фатаграфіі і даведаўшыся імя аўтара можна звязацца з ім і ў будучыні пагутарыць. Ужо з задавальненнем чакаю наступную “Сушку””.


Удзельнікі выставы таксама падзяліліся са мной сваімі ўражаннямі.
Настасся Жыльцова, студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ, фотакарэспандэнт: “Мне вельмі ўсё спадабалася. Добрая атмасфера, усе вельмі прыемныя. Атрымала шмат станоўчых уі пазітыўных эмоцый. У гэты раз я прыйшла ў ролі журналіста-фатографа. У наступны раз абавязкова прынясу свае фотаздымкі. Уразіла, што ўсе фатаграфіі нясуць сэнс. Кожны здымак запамінаецца. Некаторыя ўжо нават адклаліся ў памяці. Можна сказаць, што гэтая выстава нясе і адукацыйны характар. Чым больш глядзіш на фатаграфіі, тым больш развіваеш сваё уяўленне і пачынаеш лепш здымаць”.

Рубрики
Календарь
Апрель 2021
Предыдущий месяц | Предыдущий год |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
29 | 30 | 31 | 1 | 2 | 3 | 4 |
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 1 | 2 |
Популярные статьи
Облако тегов
Поиск
Перепечатка материалов сайта возможна только с письменного разрешения авторов.
При использовании материалов в интернет-СМИ и блогах необходимо наличие активной ссылки на BigPicture.by.
© BigPicture.by, 2010-2021.
Идея: Александр Николайчук.